Ў рамках акцыі “Спакой. Надзейнасць. Бяспека” у Якаўчыцкай сярэдняй школе Жабінкаўскага раёна сумесна са старшынёй грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярынай Андрасюк прайшла сустрэча выкончваючага абавязкі начальніка аддзялення лейтэнанта міліцыі Аляксандра Гарбуза са школьнікамі. Аляксандр распавёў пра службу ў аддзяленні, паступленне ў ліцэй, а таксама вышэйшыя навучальныя ўстановы МУС.
Перад школьнікамі выступіў міліцыянер-кінолаг группы затрымання малодшы сержант Аляксей Мардань. Ён паказаў здольнасці сваёй службовай сабакі па мянушцы “Блэкі”. Дарэчы, гэта яго першае выступленне са сваім чацвераногім напарнікам.
У кастрычніку вучні Якаўчыцкай школы завітаюць у аддзяленне для больш поўнага знаёмства.
Па iнфармацыi Жабiнкаўскага АДА