Штогод, у вераснi, на месцы спаленай вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна праходзіць жалобная цырымонія ўшанавання ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 196 чалавек загінула тут у 1942 годзе. І на гэтым месцы ў 1982 годзе быў пабудаваны Мемарыльны комплекс.
Як патлумачыў начальнiк Жабінкаўскага аддзялення аховы Сяргей Якаўчук, з мэтай патрыатычнага выхавання моладзі, прывіцця ім беражлівых адносін да гісторыі роднага краю і сваей Радзімы супрацоўнікі аддзялення аховы штогод прымаюць удзел у жалобным мітынгу і ускладаюць кветкі на месцы мемарыяла. Старонкі гісторыі мы разумеем выразней, калі не толькі бачым, але і самі прымаем удзел у мерапрыемствах. Адчуць, зразумець, аддаць дань… Гэтаму трэба вучыць моладзь на ўласным прыкладзе, на апавяданнях ветэранаў.
Па iнфармацыi Жабiнкаўскага АДА