У Год гістарычнай памяці шмат увагі надаецца выхаванню ў людзей любові да сваёй радзімы, свайго краю. З мэтай усебаковага выхавання асобы міліцыянераў, фарміравання ў іх патрыятызму і гонару за свой край на мiнулым тыднi было арганізавана наведванне краязнаўчага музея Тадэвуша Касцюшкі, які знаходзіцца ў вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна.
Як паведамiў начальнiк Жабінкаўскага аддзялення капiтан мiлiцыi Сяргей Якаўчук, супрацоўнікі пазнаёміліся з прыладамі народнага побыту мясцовага рэгіёна, убачылі партрэты і гістарычныя дакументы, якія належалі Тадэвушу Касцюшка і яго родным, паглядзелі экспазіцыю, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне.
Асобнае месца ў музеі займае памяшканне, цалкам прысвечанае станаўленню Жабінкаўскага раёна. Дарэчы, раёнам Жабінкаўшчына стала толькі ў 1966 годзе. Аб гэтым сведчаць здымкі, гістарычныя дакументы, копіі загадаў, узнагароды лепшых людзей раёна, іншыя матэрыялы. І супрацоўнікі і работнікі грамадзянскага персаналу засталіся задаволены наведваннем музея.
Iнфармацыя i фота Жабінкаўскага АДА