Аляксандр Ундзерук служыць у органах унутраных спраў з лістапада 2009 года спачатку міліцыянерам, затым міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання ўзвода міліцыі.
Да арміі скончыў Брэсцкі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж прыборабудавання, затым служыў у вайсковай часці 20170 у г.Слоніме. Пасля службы адразу прыйшоў у Жабінкаўскі аддзел кандыдатам.
Аляксандр служыць адказна і добрасумленна, мае званне “Класны спецыяліст”, а ў 2021 годзе узнагароджаны нагрудным знакам “За адзнаку”.
А яшчэ ён харошы сем’янін, цудоўны бацька дачушцы Вікторыі. Дачка такая ж гарэзлівая, хуткая, з адметным пачуццём гумару, як і тата. Вучыцца ад яго лавіць рыбу, вадзіць машыну і хоча быць міліцыянерам. А яшчэ яна прыгожа малюе.
З 1 мая 2021 года прапаршчык міліцыі Аляксандр Аляксандравіч Ундзерук пераведзены на новую пасаду – памочніка камандзіра ўзвода міліцыі Жабінкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы. Пакуль ён толькі вучыцца гэтай рабоце, але стараннасці і жадання вучыцца новаму ў яго хапае. Аляксандр – адзін з лепшых супрацоўнікаў аддзялення.
Па iнфармацыi Жабінкаўскага аддзялення
Фота з асабiстага архiва