Акцыя “Міліцыя – настаўнікам”

7 верасня 2020 года ў рамках акцыі “Міліцыя – настаўнікам” у Ленінскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе Жабінкаўскага раёна адбылася сустрэча кіраўніцтва Жабінкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і калектыва школы.

Трэба адзначыць, што на сённяшні дзень у Жабінкаўскім аддзяленні служыць цэлых шэсць выхаванцаў гэтай установы адукацыі. Адны з іх нясуць службу больш пятнаццаці гадоў, другія толькі пачынаюць свой шлях у органах унутраных спраў. Але ўсе яны сапраўдныя службоўцы, адказныя, выхаваныя, адданыя сваёй справе. Адзін з выхаванцаў школы – міліцыянер-кінолаг групы затрымання, прыйшоў на сустрэчу са сваім службовым сабакам Лонгам, цікава расказаў пра сваю прафесію, паказаў здольнасці сабакі па затрыманню, выканнанню каманд. Раман неаднаразова заахвочваўся ўзнагародамі Дэпартамента аховы, Міністэрства ўнутраных спраў.

IMG-2baeedecd1a42b0d886aa541f1a03965-V

На сустрэчу часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка аддзялення старшы лейтэнант міліцыі Сяргей Якаўчук прыехаў з падарункам – гукаўзмацняльнымі калонкамі для школы. Сам Сяргей Леанідавіч таксама выпускнік гэтай установы, і яго падзяка дырэктару Ірыне Фёдараўне – ад усяго сэрца. Дарэчы, Ірына Фёдараўна прызнана лепшым дырэктарам па выніках раённага конкурсу на лепшую падрыхтоўку школ да вучэбнага года. Акрамя слоў падзякі Сяргей Леанідавіч расказаў вучням пра службу ў міліцыі, навучанне ў Акадэмii МВД, запрасіў на службу ў аддзяленне аховы.

Мерапрыемства атрымалася цікавым і змястоўным.

Iнфармацыя i фота Жабінкаўскага АДА