Апошнім часам самым распаўсюджаным відам правапарушэнняў на Жабінкаўшчыне застаюцца крадзяжы. Устаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі – самы дзейны спосаб засцерагчы сваю маёмасць і непрыступнасць жылля. Высокі прафесіяналізм, мабільнасць, забяспечанасць самымі сучаснымі сродкамі сувязі і сістэмамі аховы, пастаянная гатоўнасць выехаць па сігналу трывогі – залог вашага спакою.
Ахова жылых дамоў, кватэр, памяшканняў пры дапамозе тэхнічных сродкаў сігналізацыі; ажыццяўленне кантролю з дапамогай пульта цэнтралізаванага назірання за станам аховы маёмасці; кантроль за станам ручной трывожнай сігналізацыі, у тым ліку з выездам групы затрымання пры тэрміновым вызаве; тэхнічнае абслугоўванне сістэм сігналізацыі; устаноўка сістэм відэаназірання ў пад’ездах і на прыдваравых тэрыторыях – усё гэта могуць вам прапанаваць у Жабінкаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы (усе даведкі па тэл. 45231).
Устаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі – лепшы спосаб абараніць сваё жыллё пад час вашай адсутнасці. Даверце свой спакой і бяспеку маёмасці прафесіяналам.
Старшы інспектар-інжынер
лейтэнант міліцыі Уладзіслаў Качко