Чарговы сход, які напярэдадні Дня Перамогі прайшоў у Пружанскім раённым аддзеле Дэпартамента аховы, аказаўся незвычайна ўрачыстым. Замест аператыўнай нарады супрацоўнікаў чакала сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Іванам Алякумавым.
Нягледзячы на тое, што Івану Міхайлавічу хутка споўніцца 94 гады, у яго памяці добра захаваліся ўспаміны, звязаныя з вогненнымі саракавымі. Які след пакінула вайны ў яго лёсе, ён з задавальненнем расказаў маладому пакаленню: пра выпрабаванні, якія прынесла савецкаму народу вайна, пра нялёгкія ўласныя франтавыя будні, якія для яго пачаліся ў 1942 годзе, пра службу стралком-радыстам у складзе паветранага экіпажа, пра такую доўгачаканую вялікую Перамогу. У мірны час лёс закінуў ураджэнца Прыдоння ў Беларусь, дзе ён і пусціў свае карані. Невыпадкова ў сям’і Івана Алякумава да ваенна-патрыятчнага выхавання асаблівае стаўленне.
Знамянальнай сустрэча аказалася для маладога супрацоўніка, які толькі прыйшоў на службу ў ранны аддзел Дэпартамента аховы: табельную зброю Дзянісу Бондару ўручыў ганаровы госць.
Марына Вакульская,
Сяргей Талашкевіч (фота).