Чорная боль Барыса Парафянюка

image-52ec4bd35910dbfc7329cb866027f5beb537b3219218febea7654d2fa3153b78-VПрайшло 30 год з дня чарнобыльскай трагедыi. Яе сведкаў, лiквiдатараў вынiкаў катастрофы, па-ранейшаму не адпускае памяць аб той бядзе, што ўскалыхнула цывiлiзаванае грамадства. Амаль 60 тысяч квадратных кiламетраў тэрыторыi Украiны, Беларусi i Расii былi забруджаны радыёактыўнымi рэчывамi. Гэта толькi цяпер, з аглядкай на ўтрыманне цэзiю, стронцыю i плутонiю ў глебе, пры актыўнай дапамозе дзяржавы, удалося аднавiць гаспадарчую дзейнасць, вярнуцца да нармальнага жыцця ў месцах, якiя былi некалi зонай адсялення.

У лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС удзельнiчалi 115 тысяч беларусаў. У складзе зводных атрадаў у Брагiнскiм, Нараўлянскiм i Хойнiцкiм раёнах Гомельшчыны з рызыкай для ўласнага здароўя выконвалi свой абавязак многiя жыхары нашага раёна. У iх лiку – супрацоўнiкi мiлiцыi, у абавязкі якіх уваходзіла ахова пакінутых перасяленцамі вёсак і падтрыманне парадку.

Напрыканцы красавіка 1986-га пасля скупога і запозненнага паведамлення па радыё і тэлебачанні аб аварыі на ЧАЭС многія разгубіліся, самі пакідалі з сем’ямі родныя мясціны, другіх перасялілі потым… Вось што расказаў аб тым часе ліквідатар, тады міліцыянер, потым – ахоўнік Камянецкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Барыс Парафянюк:

Фото Парафенюк крайний слева— Дзяжурылі ў зоне адсялення па месяцы. Мне выпала – марознай зімой у Нараўлянскім раёне, у складзе своднага атрада брэсцкіх і мінскіх супрацоўнікаў міліцыі. Было шмат снегу, ад вёскі да вёскі дабіраліся на ўсюдыходах. Насельніцтва адносілася да нас з разуменнем. Але нам самім не ўсё было зразумела: чаму з адной вёскі адсялілі жыхароў, а з другой, за кіламетраў 20 ад яе, — не. Жахліва было глядзець на апусцелыя хаты, здзічэлых коней, свіней, сабак…

Ці думалі пра сябе? Ды ў 22 гады думаеш, што ўсё абыдзецца… Напачатку ў горле пяршыла, у некаторых з носу кроў цурчэла. Самых слабых адпраўлялі дамоў. Астатнія – прўыстасаваліся…

— Стараліся менш выходзіць з машын, не сядаць на траву, лазня – штодзень і асаблівы кантроль у сталовай. Аднойчы выехалі па выкліку ноччу, да рэактара з пашкоджаным чацвёртым блокам заставалася кіламетраў 15. Бачым – пунсовы слуп над ім, як распаленае жалеза. Доўга яшчэ “пыхкаў” той блок… Дзіўна было жыць нават месяц сярод той нябачнай бяды: сады ламіліся ад спелых яблыкаў, у лясах – процьма грыбоў, у рэчках кішэла рыба. А нельга ні яблык з’есці, ні грыбы збіраць, ні рыбу злавіць – усё атручана радыяцыяй…

Барыс Уладзіміравіч Парафянюк, які раней праходзіў службу як міліцыянер Камянецкага аддзялення аховы, а пасля выхаду на пенсію, працавай ахоўнікам, неаднаразова за ўмелыя і прафесійныя дзеянні, праяўленыя прўы выкананні службовых задач, заахвочваўся прэміямі і каштоўнымі падарункамі.

Аўтар Юрый Антончык

Фота з архіва Барыса Парафянюка.