Адпачываем усёй сям’ёй

На мінулым тыдні для супрацоўнікаў Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы і іх сем’яў было арганізавана сямейна-спартыўнае свята, якое прайшло на тэрыторыі спартыўнага клуба па стэндавай стральбе “Залаты Фазан”. У праграме свята было шмат разнастайных конкурсаў і спаборніцтваў. Яны пачаліся з агульнай спартландыі “Спортам займайся і пра радзіму не забывай” і асабістых спаборніцтваў сярод мужчын, жанчын і дзяцей, якія ўключалі таксама конкурс дзіцячага малюнка “Гэта мая радзіма”, гульні сярод самых маленькіх “Гульні нашага двара”, віктарына “Мая малая Радзіма”. Усе актыўна ўдзельнічалі і ў комплекснай эстафеце, дзе прыз атрымлівала лепшая каманда. Аднак самымі цікавымі былі асабістыя спаборніцтвы па стральбе з лука, арбалета, пнеўматычнай вінтоўкі, дартсу. Тут былі вызначаны розныя ўзроставыя катэгорыі.

канат

арбалет

Як паведаміў выконваючы абавязкі кіраўніка аддзела маёр міліцыі Віталь Ануфрыюк, па выніках спаборніцтваў пераможцы атрымалі шматлікія прызы і заахвочваючыя сувеніры і падарункі. Была вызначана самая актыўная сям’я, якая атрымала галоўны прыз. Гэта сям’я старшыні міліцыі Мікалая Шурко. Прызы таксама былі ўручаны за другое і трэцяе месца.

награждение 1

награждение 2

Аднак спартыўнае свята на гэтым не скончылася. На наступны дзень супрацоўнікі аддзела старшы лейтэнант міліцыі Андрэй Царук і старшы прапаршчык міліцыі Аляксандр Місюра прынялі ўдзел у праводзімым у сталіцы спартыўным паўмарафоне, які адбыўся ў выхадныя дні у Мінску. Прабеглі паўмарафон нашыя супрацоўнікі з вельмі неблагімі паказчыкамі. Трэба адзначць, што Андрэй Царук можа ганарыцца сваёй спартыўнай біяграфіяй. За час службы ў органах унутраных спраў ён атрымаў шматлікія ўзнагароды і ганаровыя граматы за свае спартыўныя поспехі. Падтрымлівае сваю спартыўную форму ў належным стане і Аляксандр Місюра.  І як вынік – фота на памяць.

главная

Аўтар Марыя Гацкевіч