главная

У 74-ю гадавіну вызвалення Століна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Сёмага ліпеня 1944 года горад Столін быў вызвалены часткай сіл 397-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса. У вызваленні горада і раёна актыўна ўдзельнічалі байцы знішчальных атрадаў і мясцовыя жыхары.

1

Як паведамiў начальнiк Столiнскага аддзялення Дэпартамента аховы маёр мiлiцыi Вадзiм Супрунчык, у 74-ю гадавіну вызвалення Століна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, ўстаноў і працоўных калектываў, Дэпартамента аховы, жыхары горада i раёна ўсклалі кветкі да помніка воіну-вызваліцелю і брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан і ахвяраў фашызму на плошчы Леніна.

Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.

2

Па iнфармацыi «Навiны Палесся»